Мэта работы дзяржаўнай установы адукацыі “Рэчыцкая базавая школа” на 2024/2025 навучальны год – стварэнне ўмоў для забеспячэння якасці адукацыі, якая б задавальняла адукацыйныя патрэбы асобы, грамадства і дзяржавы і спрыяла фармаванню кампетэнтнай асобы будучага грамадзяніна краіны.
Задачы:
спрыяць павышэнню якасці адукацыі на аснове развіцця асноўнай і дадатковай адукацыі з улікам задавальнення запытаў усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу і на аснове фарміравання ключавых кампетэнцый вучняў;
садзейнічаць стварэнню ўмоў для рэалізацыі асабістых творчых здольнасцяў навучэнцаў і выхаванцаў за кошт прафесійнага росту педагогаў, актывізацыі творчага патэнцыялу педагагічных работнікаў, павышэння эфектыўнасці навучальных і факультатыўных заняткаў;
удасканальваць прафесійныя кампетэнцыі педагагічных работнікаў праз укараненне актыўных форм метадычнай работы, садзейнічанне асваенню спосабаў арганізацыі навучання з выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі і візуалізацыі, электронных адукацыйных і інтэрнэт-рэсурсаў, абагульненне і распаўсюджванне перадавога вопыту;
удасканальваць выхаваўчую прастору ўстановы з мэтай развіцця ідэйна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы навучэнца і выхаванца, здольнай да значнай сацыяльнай дзейнасці на карысць Айчыны, праз забеспячэнне ў адукацыйным працэсе ўзаемасувязі выхавання і навучання, развіццё нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянскасці і патрыятызму;
стварыць умовы для павышэння эфектыўнасці педагагічнага ўзаемадзеяння з сям’ёй, развіцця партнёрскіх адносін з соцыумам для абароны правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў, прафілактыкі ўзнікнення суіцыдальнай рызыкі, здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх праз сістэму сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы;
развіваць і ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, прадметна-развіццёвае асяроддзе і навукова-метадычнае забеспячэння ўстановы адукацыі для стварэння камфортных, здаровых і бяспечных умоў для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу праз актывізацыю работы па развіцці пазабюджэтнай дзейнасці