ЗАЦВЯРДЖАЮ
Загад дырэктара Дзяржаўнай
установы адукацыі «Рэчыцкая
базавая школа» ад 28.08.2023 №168
ПАЛАЖЭННЕ
аб бацькоўскім універсітэце
Дзяржаўнай установы адукацыі
«Рэчыцкая базавая школа»
1. Агульныя пастановы.
1.1. Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце дзяржаўнай установыадукацыі “Рэчыцкая базавая школа”(далей – Палажэнне) распрацаванана падставе інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыіРэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай іідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў2023/2024 навучальным годзе” і вызначае ўмовы, парадак арганізацыі,напрамкі дзейнасці, структуру бацькоўскага ўніверсітэта.
1.2. Бацькоўскі універсітэт створаны для развіццяўзаемаразумення, супрацоўніцтва сям’і і школы.
1.3. Бацькоўскі ўніверсітэт ажыццяўляе сваю дзейнасць уадпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі і метадычнымірэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і гэтымПалажэннем.
1.4. Стварэнне бацькоўскага ўніверсітэта не прыводзіць да зменыарганізацыйна-прававой формы, тыпу і віду ўстановы адукацыі, у ягоСтатуце не фіксуецца.
1.5. Працу бацькоўскага універсітэта арганізуе намеснікдырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, класныя кіраўнікі.
1.6. Агульную каардынацыю дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэтаажыццяўляе намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, або ў
выпадку яго адсутнасці дырэктар установы адукацыі.
2. Мэта, задачы і напрамкі дзейнасці, ступені рэалізацыі і формыправядзення заняткаў.
2.1. Мэтай стварэння бацькоўскага ўніверсітэта, з’яўляецца стварэнне ўмоў, якія спрыяюць педагагічнай і псіхалагічнай асвецебацькоў, азнаямленню з інфармацыяй па розных пытаннях выхавання.
2.2. Задачы:
пабудаваць сістэму бесперапыннага псіхолага-педагагічнага дыялогу з ся’ёй аб праблемах развіцця, навучання і выхавання асобы дзіцяці;
арганізаваць эфектыўнае супрацоўніцтва з законнымі прадстаўнікамі;
павысіць матывацыю бацькоў да навучання адказнаму бацькоўству,
садзейнічаць развіццю навыкаў бацькоўскай самаадукацыі, ключавых
кампетэнцый бацькоў;
павысіць сацыяльна-педагагічную, псіхалагічную, прававую культуру бацькоў;
прапагандаваць пазітыўны вобраз сям’і, бацькі, маці, роднай хаты,
фарміраваць любоў да Радзімы праз вывучэнне гісторыі свайго роду,
роднага краю, сваёй краіны;
садзейнічаць выхаванню сапраўдных грамадзян сваёй краіны, сапраўдных працаўнікоў, адказных членаў сям’і;
фарміраваць каштоўнасныя асновы бацькоўства; выхоўваць пачуццё адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;
фарміраваць і развіваць псіхолага-педагагічныя кампетэнцыі бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраваць веды аб сямейнай псіхалогіі, дзіцяча-бацькоўскіх адносінах, узроставых асаблівасцях дзяцей, фарміраваць гарманічныя сямейныя адносіны, навыкі канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічаць развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;
забяспечваць мэтанакіраваную працу па прафілактыцы сямейнага
недабрабыту і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнняі рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікненне цяжкасцей у сямейным выхаванні, аказваць своечасовую псіхолага-педагагічную і інфармацыйную дапамогу сем’ям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.
2.3. Асноўныя напрамкі дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта:
1. Арганізацыя псіхолага-педагагічнай асветы бацькоў па розных аспектах сямейнага выхавання;
2. Кансультаванне бацькоў па юрыдычных, псіхолага-педагагічных і іншых праблемах;
3. Пашырэнне выхаваўчага і творчага патэнцыялу бацькоў і сям’і ў цэлым;
4. Арганізацыя і ажыццяўленне дзейнасці па прапагандзе эфектыўных тэхналогій выхавання;
5. Пабудова сістэмы распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту;
6. Трансляцыя дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта на сайце ўстановы.
2.4. Дзве ступені рэалізацыі бацькоўскага універсітэта.
I ступень – “Маё дзіця-малодшы школьнік” - для бацькоў вучняў I- IV класаў установы агульнай сярэдняй адукацыі;
II ступень “Маё дзіця-падлетак” - для бацькоў вучняў V-IX класаў установы агульнай сярэдняй адукацыі.
2.5. Формы правядзення заняткаў:
традыцыйныя (лекцыі, гутаркі, канферэнцыі, круглыя сталы,дыскусіі, семінары-практыкумы, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі,
індывідуальныя гутаркі і кансультацыі, апытанні бацькоў па рознайтэматыцы, абмен вопытам работы і г. д.);
дыстанцыйныя (вебінары, форумы, on-line кансультацыі,
размяшчэнне інфармацыі па актуальных пытаннях сямейнага выхавання
на сайце школы, бацькоўскіх чатах, стварэнне рэкламных буклетаў,лістовак, афармленне стэндаў, анкетаванне бацькоў, прыцягненнебацькоў да ўдзелу ў мерапрыемствах).
3. Умовы, парадак стварэння і кіраваннея бацькоўскімуніверсітэтам.
3.1. Умовы стварэння бацькоўскага ўніверсітэта:
ствараюцца на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Рэчыцкаябазавая школа”;ствараюцца на падставе гэтагаПалажэння;
каардынуе дзейнасць бацькоўскага ўніверсітэта намеснікдырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, у выпадку яго адсутнасцідырэктар установы адукацыі;
рэалізуецца ў кожным класе з законнымі прадстаўнікамінавучэнцаў;
за рэалізацыю бацькоўскага ўніверсітэта ў кожным класе адказваекласны кіраўнік;
бацькоўскі ўніверсітэт можа рэалізоўвацца ў вочнай і ўдыстанцыйнай форме, у выпадку пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыітолькі ўдыстанцыйнай форме;
на сайце ўстановы адукацыі ствараецца раздзел «Бацькоўскіуніверсітэт» для размяшчэння тэматычнай інфармацыі ў рамкахбацькоўскага універсітэта.
3.2. Каардынатар бацькоўскага універсітэта:
- нясе адказнасць за эфектыўнасць дзейнасці бацькоўскагаўніверсітэта;
- каардынуе дзейнасць бацькоўскага ўніверсітэта;
- ажыццяўляе ўзаемадзеянне з класнымі кіраўнікамі;
- падпісвае ўсе дакументы, якія датычацца дзейнасці бацькоўскагаўніверсітэта, у межах сваёй кампетэнцыі;
- вядзе ва ўстаноўленым парадку справаводства, пры неабходнасці
складае справаздачную дакументацыю і прадстаўляе па запыце
адпаведных дзяржаўных органаў звесткі аб рэалізацыі мерапрыемстваў
бацькоўскага ўніверсітэта;
- у мэтах рэалізацыі пастаўленых задач бацькоўскі ўніверсітэтузаемадзейнічае з зацікаўленымі асобамі, арганізацыямі, якіяажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняйадукацыі.
3.3. Бацькоўскі ўніверсітэт рэалізуе сваю дзейнасць на падставе праграмы навукоўцамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнагаўніверсітэта імя Максіма Танка, альбо самастойна плануе сваюдзейнасць і вызначае перспектывыразвіцця.
3.4. Дзейнасць бацькоўскага універсітэта ажыццяўляецца ўадпаведнасці з дадзеным Палажэннем і планам работы бацькоўскагаўніверсітэта.
3.5. У канцы навучальнага года каардынатар можа дацьпедагагічнаму калектыву, вучэбна-метадычнаму фарміраваннюінфармацыю абэфектыўнасці, выніковасці рэалізацыі мерапрыемстваўплана бацькоўскага ўніверсітэта.
3.6. Падставай для пачатку і спынення дзейнасці бацькоўскагаўніверсітэта з’яўляюцца метадычныя рэкамендацыі Міністэрстваадукацыі Рэспублікі Беларусь аб арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай іідэалагічнай рабоце, або іншы нарматыўны прававы дакументМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
4. Структура бацькоўскага ўніверсітэта.
4.1. Структуру бацькоўскага ўніверсітэта вызначае і зацвярджаедырэктар установы адукацыі.
4.2. Бацькоўскі універсітэт можа выкарыстоўваць у працыпамяшканні, неабходныя для забеспячэння яго дзейнасці – навучальныякабінеты,камп’ютарны клас.
4.3. Класныя кіраўнікі арганізоўваюць мерапрыемствыбацькоўскага універсітэта ў рамках гадзін арганізацыйна-выхаваўчайработы.
5. Дакументацыя.
- 1 Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце.
- 2 План работы на навучальны год.
- 3 Метадычныя матэрыялы, праекты, распрацоўкі,фотасправаздачы і іншыя матэрыялы, якія ствараюцца ў рамках работыбацькоўскага ўніверсітэта (размяшчаюцца на сайце ўстановы адукацыі,захоўваюцца ў папяровым і электронным варыянце).
6. Парадак унясення змяненняў і (або) дапаўненняў у Палажэнне.
6.1. У дадзенае Палажэнне могуць быць унесены неабходныя
змяненні і (або) дапаўненні ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
раскрыть » / « свернуть